Праціўнікі завода «Айпауэр» сустрэліся з прадстаўнікамі абласнога кампрыроды



Сустрэчу з прадстаўнікамі абласнога Камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя правялі праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці.

Актывісты высвятлялі, як ідзе кантроль за аб’ектам, які яшчэ не запушчаны, — распавялі ўдзельнікі:

– Мы прыйшлі сюды, каб урэшце рэшт пачаўся за імі нагляд. Бо назіраюцца выкіды дыму, працуе ўстаноўка плавільных катлоў, 90 чалавек прыходзяць на работу. Паміраюць у ваколіцы мурашы, птушкі… Нейкі дыялог з імі можна весці, але, канешне, ён абмежаваны, бо адна справа, калі атрымаюць загад, іншая справа калі ў іх персанальная адказнасць за прынятыя рашэнні. Канешне, гэтая адказнасць ёсць і трэба на яе націскаць. Інакш нічога добрага не будзе.

Дадаткова да прадстаўнікоў сферы аховы прыроды ў Берасці былі зададзеныя пытанні: чаму завод працуе ноччу, чаму побач з будучай вытворчасцю пачаліся праблемы з травой і дрэвамі?

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце