Праціўнікі завода АКБ сустрэліся са старшынём Берасцейскага аблвыканкаму 



15 прадстаўнікоў ініцыятыўнай групы праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода сустэліся са старшынём Берасцейскага аблвыканкаму Анатолем Лісам.

Сустрэча праходзіла па ініцыятыве мясцовых уладаў, за зачыненымі дзьвярыма, без прысутнасці журналістаў і дазволу на аўдыё-відэа запісы. Ейныя вынікі пракаментаваў праваабаронца Раман Кісляк:

– Я спадзяюся, што ўлады павярнуліся да нас тварам і чуюць нас, як гэта было заяўлена старшынём аблыванкама. Ён сказаў, што чуе нашыя асцярогі і факты. За паўтара тыдня яны будуць правераныя. Калі яны пацвердзяцца, то завод працаваць не будзе.

У мінулую нядзелю пратэстуючых на плошчы Леніна ў Берасці праціўнікаў завода нечакана для іх запрасілі на сустэчу з кіраўніком горада Аляксандрам Рагачуком. Пасля шматгадзіннай размовы, сышліся на тым, што мясцовыя ўлады правераць прадстаўленыя ініцыятыўнай групай доказы шкоднасці вытворчасці і арганізуюць сустрэчу з Анатолем Лісам. Тым часам, як мінімум да 21 чэрвеня завод працягне працаваць у пусканаладачным рэжыме.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Пятрухіна