Працоўныя пенсіі 1 жніўня будуць павялічаныя ў сярэднім на 10%
Аляксандр Лукашэнка 17 ліпеня падпісаў указ № 278 „Аб павышэнні пенсій”, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Дакумент прадугледжвае пераразлік працоўных пенсій з 1 жніўня 2018 года ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у Беларусі шляхам карэктавання фактычнага заробку пенсіянераў, зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у краіне, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій.
У выніку пераразліку 1 жніўня 2018 года пенсіі павялічацца ў сярэднім на 10%. БелаПАН
