Працяг кампаніі „Адкрытыя межы для раварыстаў”
„Адкрытыя межы для раварыстаў” – такія мерапрыемствы адбудуцца 23 і 24 чэрвеня на беларуска-польскім памежжы.
Сёлета запланаваны прыезд польскай дэлегацыі ў Берасце, дзе будзе праведзена экскурсія па гораду „Пошук агульнай гісторыі”, – паведаміў адзін з галоўных арганізатараў Уладзімір Красько:
– Гэта падзея. Гэта чарговае мерапрыемства ў межах кампаніі “Адкрытыя межы для раварыстаў”, якая заклікая прыцягнуць увагу да закрытага памежнага пераходу Берасце – Тэрэспаль для раварыстаў. Таксама будзе наведаная сядзіба Нямцэвічаў. Пасля гэтага, на наступны дзень, ужо разам з беларускімі раварыстамі будзе праведзеная экскурсія ў Тэрэспаль і прыняты ўдзел у гарадскім мерапрыемстве ў Тэрэспалі.
Як адзначыў Уладзімір Красько, такая сустрэча – гэта добрая магчымасць для абмена досведам паміж раварыстамі з краінаў-суседак.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
