Працяг суда над удзельнікамі „берасцейскіх беспарадкаў”



19 траўня працягваецца суд над другой частках абвінавачаных па „берасцейскіх беспарадках”. Паседжанне пачалося а 10-ай гадзіне ў судзе Ленінскага раёна горада Берасця:

– Сярод чарговых абвінавачаных – 13 чалавек. Дзяржабвінавачанне патрабуе пакаранне да пяці гадоў калоніі. Пераважна справы кваліфікуюцца па частцы другой артыкула 293 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (удзел у масавых беспарадках).

Для Данііла Бандарука патрабуюць пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, для Марка Салонікава – 4 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Па чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму – Максіму Зіневічу, Уладзіміру Рубашэўскаму, Вячаславу Касцючыку, Віктару Панцялееву, Дзянісу Марусевічу, Міхаілу Калішуку.

Віталю Бандарэнку – чатыры гады калоніі агульнага рэжыму, Андрэю Грышчуку і Сімону Канцэвічу па тры гады і шэсць месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. А непаўнагадовым Эдуарду Кудынюку і Аляксандру Вінярскаму – па тры гады выхаваўчай калоніі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце