Працяг вайны ў Лівіі, у падзеі ўмешваецца цяпер і Егіпет



Працяг вайны ў Лівіі, у падзеі ўмешваецца цяпер і Егіпет. Японіскіх дзяцей-спартоўцаў білі і душылі — справаздача праваабарончай арганізацыі. Якія тэмы ў фокусе сусветнай прэсы – высвятляў Кастусь Багушэвіч.

Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch, штаб-кватэра якой размешчана ў ЗША, апублікавала справаздачу, якая сведчыць аб жорсткім абыходжанні з дзецьмі-спартоўцамі ў Японіі. Справаздача пад назвай «Мяне білі так шмат разоў, што я не магу злічыць: здзекі з дзяцей-спартоўцаў у Японіі» была апублікаваны на тыдні, калі павінна была пачацца летняя Алімпіяда-2020 у Токіо. У апытанні прынялі ўдзел больш за 800 былых дзяцей-атлетаў з больш чым 50 алімпійскіх і паралімпійскіх відаў спорту. У справаздачы паведамляецца аб ужыванні цялесных пакаранняў і жорсткім абыходжанні з дзецьмі ў ходзе трэніровак у спартовых школах і федэрацыях Японіі. Юнакі распавялі пра выпадкі, калі іх білі па твары, наносілі ім удары нагамі, бітамі або бамбукавымі палкамі, пазбаўлялі вады, душылі і збівалі ракеткамі. Таксама ў справаздачы ёсць сведчанні аб сэксуальных здзеках у адносінах да дзяцей. Таксама ў справаздачы паведамляецца, што некаторыя спартоўцы здзейснілі самагубствы пасля жорсткага абыходжання. Human Rights Watch заклікала ўлады Японіі прыняць рашучыя меры ў адказ на справаздачу, піша сайт Insidethegames.

З-за раставання лядовага покрыва ў Арктыцы палярныя мядзведзі могуць наогул знікнуць да канца бягучага стагоддзя. Ужо сёння драпежнікі паміраюць ад голаду, бо натуральнае асяроддзе іх пражывання руйнуецца. Паводле ацэнак навукоўцаў, калі выкіды вуглякіслага газу ў атмасферу будуць трымацца на цяперашнім узроўні, то глабальнае пацяпленне будзе мець незваротныя наступствы і для папуляцыі белых мядзведзяў. Змены клімату ў Арктыцы сёння адбываюцца ў два разы хутчэй, чым у іншых рэгіёнах планеты, тэмпы нечаканыя нават для навукоўцаў, паведамляе Euronews. Палярныя мядзведзі могуць правесці каля 200 дзён без ежы. Але ім становіцца ўсё складаней здабываць сабе корм — яны палююць на арктычных цюленяў, якія жывуць у льдах. Калі маса цела жывёлы на 20% менш нормы, то замест 200 дзён без ежы ён зможа пражыць толькі 125.

У даследаванні, апублікаваным у навуковым часопісе Nature Climate Change, адзначаецца, што калі антрапагеннае ўздзеянне на асяроддзе пражывання драпежнікаў не спыніцца, то нават дасягненне мэтаў Парыжскага пагаднення па клімаце не ўратуе палярных мядзведзяў ад знікнення. Па дадзеных экспертаў, у свеце жыве 25 тысяч асобін, яны падзеленыя на 19 груп.

Егіпецкі парламент ухваліў размяшчэнне войскаў у суседняй Лівіі, працягваючы асцярогі, што ваенная інтэрвенцыя Турэччыны ў Лівіі можа паставіць пад пагрозу нацыянальную бяспеку Егіпта.

Большасць дэпутатаў падтрымала размяшчэнне войскаў у Лівіі „для абароны нацыянальнай бяспекі ад дзейнасці крымінальных і ўзброеных апалчэнняў і замежных тэрарыстычных элементаў”, паведамляе газета Al Fagr. Пры такім рашэнні Егіпет і Турэччына, якія падтрымліваюць варагуючыя бакі ў лівійскім крызісе, могуць наўпрост сысціся ў баях на тэрыторыі Лівіі. Два ўрады-канкурэнты прэтэндуюць на тое, каб мець залежную ад сябе ўладу ў Лівіі, адзін урад са сталіцай у Трыпалі, а другі ў Табруку на ўсходзе краіны. Міжнародны ўрад, заснаваны ў Трыпалі, называецца ўрадам нацыянальнага адзінства пры падтрымцы Турэччыны і Катара, а ўрад Табрука падтрымліваюць Егіпет, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і Расея. Нацыянальная армія Лівіі на чале з фельдмаршалам Галіфам Хафтарам, верным ураду Табрука, з красавіка 2019 года наступае з мэтай захопу Трыпалі. На мінулым тыдні лівійскі парламент, заснаваны ў Табруку, заклікаў егіпецкую армію ўмяшацца ў падзеі ў Лівіі, каб „гарантаваць нацыянальную бяспеку абедзвюх краін”, улічваючы падтрымку афіцыйным Стамбулам адміністрацыі ў Трыпалі. Лівія знаходзіцца ў хаосе з 2011 года, калі ў паўстанні пры падтрымцы НАТА быў зрынуты і забіты шматгадовы дыктатар Муамар Кадафі. Два канкуруючыя ўрады і мноства ваяўнічых груп патрабуюць кантролю. Сітуацыя ў Лівіі пагоршылася ў мінулым годзе, калі сілы Хафтара пачалі атаку на Трыпалі ў красавіку.

Аднак падтрымка Эрдагана, нададзеная ўраду ў Трыпалі, змяніла баланс сіл, і Хафтар быў вымушаны адступіць у апошнія месяцы.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтаваў Кастусь Багушэвіч.

Фота ria.ru