Працягнулі тэрміны ўтрымання пад вартай Уладзіміру Мацкевічу і Алесю Пушкіну



Філосафа Уладзіміра Мацкевіча пакінулі за кратамі на месяц, а мастака Алеся Пушкіна — да 30 студзеня 2022 года. Уладзімір Мацкевіч быў затрыманы ў пачатку жніўня 2021 года. Яму выставілі абвінавачанне ў „арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.

Алесь Пушкін за кратамі з канца сакавіка. На яго пачалі крымінальную справу, абвінавачваюць у „наўмысных дзеяннях, скіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму”.