Працягваецца набор на курсы Універсітэта імя Ніла Гілевіча



Прыватная ўстанова адукацыі „Універсітэт імя Ніла Гілевіча” працягвае набор на падрыхтоўчыя курсы, якія пачынаюць дзейнічаць з 24 верасня 2018 г. для вучняў старэйшых класаў (10, 11 класы), студэнтаў, а таксама для ўсіх, хто хоча ўдасканаліць свае веды і падрыхтавацца да ЦТ і паступлення ў ВНУ, па наступных прадметах: гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і польская мовы.

Навучанне на курсах вядзецца на беларускай мове!

Адначасова дзейнічаюць трох- і шасцімесячныя курсы. На курсах, якія будуць доўжыцца 3 месяцы, заняткі будуць праходзіць два разы на тыдзень па тры гадзіны на дзень. На курсах працягласцю шэсць месяцаў заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень (па суботах) таксама па тры гадзіны на дзень. Колькасць навучэнцаў у кожнай групе – не больш за 10-12 чалавек.

Кожны курс уключае ў сябе тры прадметы на выбар навучэнца ў любой камбінацыі (гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і французская мовы). Аплата за 72 навучальныя гадзіны складае ўсяго 200 BYN (і за трох-, і за шасцімесяцовы курс).

Каб трапіць на курс, неабходна даслаць заяву і копію квітанцыі аплаты на электронны адрас універсітэта [email protected]il.com з пазнакай “Заяўка на курсы”. Аплату неабходна пералічыць на рахунак Прыватнай установы адукацыі “Універсітэт імя Ніла Гілевіча” BY49BLBB30150193050167001001 BIC BLBBBY2X (ААТ „Белінвестбанк”) УНП 193050167 з пазнакай “Плата за курсы”. Пра час і месца падпісання дамовы будзе паведамлена, на падпісанне неабходна будзе прынесці пашпарт і квітанцыю аб аплаце курсаў.

 З усімі пытаннямі таксама можна звяртацца да загадчыцы курсаў спн. Эліны +375339023708