Працягваецца пераслед баранавіцкага актывіста



Грамадскі актывіст Мікола Чарнавус (старэйшы) з Баранавічаў не зможа ўдзельнічаць у Чарнобыльскім шляху, як гэта рабіў традыцыйна. Менавіта на гэты дзень прызначаны працяг судовага пасяджэння па яго адміністрацыйнай справе. Хоць заяўленая экспертыза дыктафоннага запісу, на якім баранавіцкія чыноўнікі адзначаюць дзень народзінаў, будзе падрыхтаваная на 21 красавіка. “Такое рашэнне суддзі не здзіўляе”, — кажа прафсаюзны актывіст Аляксандр Швед:

— Тое, што суддзі пераносяць разгляд справы на 26-е вельмі цікава, бо 26-га Чарнобыльскі шлях. Мабыць, гэта каб усе актывісты не паехалі на гэта мерапрыемства.

Мікола Чарнавус:

— Ужо ў сына было прызначана пасяджэнне на 27-е, дык уночы прывезлі павестку, што змянілі на 26-е, так і тут. 

У судзе горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна 19 красавіка прайшоў першы судовы працэс па справе Міколы Чарнавуса. Вядзе працэс суддзя Аксана Літвінчык.  Чарнавуса абвінавачваюць у заведама хлуслівым паведамленні ў міліцыю, што работнікі Баранавіцкага райвыканкама ў працоўны час адзначаюць дзень народзінаў з ужываннем спіртнога. Паводле чыноўнікаў, у іх была тэрміновая нарада.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя