Працягваецца разгляд справы па крадзяжы і продажы зброі



У судзе горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна ідзе разгляд справы па крадзяжы і продажы зброі з вайсковай часці 29969. На трэцім судовым пасяджэнні былі заслуханы паказанні аднаго з абвінавачаных – былога малодшага прапаршчыка, былога начальніка склада гэтай часці Дзмітрыя Кульжыка. Ён расказаў, колькі і як вынес зброі, якую аддаваў, прадаваў нядорага свайму начальніку – прапаршчыку Юрыю Марчанка, бывала, дарыў, забаўляўся. Але добрая палова гэтай зброі была ўжо спісанай.

„Такія вольныя адносіны са зброяй характарызуюць нашу армію і паказваюць парадкі ў ёй”,  – кажа прысутны на судзе Мікалай Падгайскі:

– Мне здаецца, ён нейкі несур’ёзны хлопец быў. Ну як можна быць начальнікам склада і прадаваць тое, што ў яго там? Яно ж не магло не лічыцца там па дакументацыі. Я не ведаю, на што ён разлічваў. Рана ці позна гэта ж усё адно выплыла б. Увогуле, што там за парадкі, не ведаю… Як мне падаецца, што гэта вынік доўгага часу мірнага жыцця, калі да зброі прызвычаіліся, хадзілі як на працу, то бок вельмі вольна сябе пачувалі.

Суд працягваецца. На лаве падсудных 10 чалавек, якія былі так ці інакш датычныя да гэтай зброі, якая, дарэчы, ужо вернутая ў вайсковую часць. У маі былі асуджаны двое мужчын, адзін з якіх цяпер ужо былы падпалкоўнік гэтай часці за набыццё і захоўванне зброі ў сябе дома.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радый Рацыя