Працягваецца суд над чацвёртай групай абвінавачваемых па „берасцейскіх беспарадках”



Суд над чацвёртай часткай абвінавачваемых па „берасцейскіх беспарадках” 10 жніўня мінулага году працягваецца ў Берасці. На дадзены момант ужо адбыўся допыт усіх абвінавачваемых і пацярпелых:

– Сярод абвінавачваемых – дзевяць жыхароў Берасцейшчыны, першапачаткова іх было 12. Справа ў адносінах да двух чалавек – Яўгена Пекача і Антона Маркава – вынесена ў асобную судовую вытворчасць. Алег Юраў аб’яўлены ў вышук.

Зараз ужо дапытаныя амаль што ўсе сведкі, некаторыя адсутнічалі, але абвяшчаліся пратаколы допыту. А таксама пачалося азнаямленне з матэрыяламі справы, зачыталі характарыстыкі на абвінавачваемых і праглядзелі відэа падзеяў 10 жніўня мінулага году ў абласным цэнтры.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце