Працягваецца ціск на палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк



На Берасцейшчыне працягваецца ціск на палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк.

Яе збіраюцца этапаваць у магілёўскую турму. На дадзены момант актывістка знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу, распавяла праваабаронца Ганна, якая ў мэтах бяспекі не называе сваё прозвішча:

Знаходзіцца ў ПКТ – у памяшканні камернага тыпу, гэта фактычна турма ўнутры калоніі з абсалютна іншымі ўмовамі. Мы можам нават не ведаць цяпер і магчыма даведаемся толькі пасля вызвалення Паліны, што менавіта з ёй там адбывалася. Нават калі гэта ўсё адбывалася па закону, а ў нас у краіне, як мы памятаем, не да закону, то гэта пакаранне.

Вядома таксама, што больш за месяц у Паліны Шарэнда-Панасюк не было сувязі з мужам Андрэем Шарэнда. Гэта таксама адна з формаў ціску.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]