Працягваецца «зачыстка» недзяржаўных СМІ Беларусі



Працягваецца «зачыстка» недзяржаўных СМІ Беларусі. Сайты «Свободных новостей» і «Витебского курьера» цяпер дасяжныя толькі за мяжой.

Улады заблакавалі сайт газеты «Свободные новости Плюс», паведамляе БАЖ. Яшчэ ў жніўні 2020 года гомельская рэдакцыя спыніла выхад сваёй газеты на паперы празь пераслед, цалкам перайшла ў онлайн. Цяпер Sn-plus.com з Беларусі можна чытаць толькі праз VPN. Аднак працягвае працу тэлеграм-канал выдання.

Таксама стала вядома, што пракуратура абмежавала доступ да сайту «Витебского курьера», які нібыта парушыў «Закон аб СМІ».

Сярод такіх дзеянняў у паведамленні пракуратуры згадваецца публікацыя «інфармацыі, якая ганіць дзелавую рэпутацыю і дыскрэдытуе дзяржаўныя органы і іх службовых асоб, а таксама іншых забароненых звестак, здольных нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь». На сайце нібыта знайшлі інфармацыйную прадукцыю, прызнаную судамі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».