Працягваюцца пратэсты супраць акумулятарнага завода



Ад 100 да 150 чалавек выйшла чарговы раз на вуліцы Берасця. Там адбылася акцыя пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Берасці. Актывісты кармілі галубоў па вуліцы Леніна. Далей яны прайшліся да кінатэатра “Беларусь”.

Берасцейцы распавялі пра тое, чаму яны чарговы раз выйшлі на масавае мерапрыемства, якое цягнецца амаль паўтары гады, і чаго зараз дамагаюцца:

– Таму што ў мяне ёсць дзеці і хочацца, каб яны былі здаровымі і самой яшчэ хочацца быць здаровай, паколькі таксама маладая. А завод, які патэнцыйна будзе працаваць, вельмі небяспечны сваімі выкідамі, якія разлятаюцца на радыус каля 30 кіламетраў. Трэба перапрафіляваць завод у абсалютна бяспечную вытворчасць і перанесці яго ў Чарнобыльскую зону, дзе ён нікому не будзе замінаць.

– Калі мы і надалей будзем так цярпець і маўчаць, то так яны і будуць нам будаваць, будаваць, будаваць, прадаваць нас кітайцам, яшчэ каму-небудзь, каму ім будзе выгадна ў першую чаргу. Таму я і супраць, і таму я прыходжу.

Праваахоўнікі папярэдзілі ўдзельнікаў акцыі пра тое, што яна несанкцыянаваная і за адказнасць па закону. Нягледзячы на гэта, масавыя мерапрыемствы, як і свінцовая варта, будуць працягнутыя.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

[manual_related_posts]