Праўладныя тэлеграм-каналы пачалі выдаляць допісы пасьля ультыматуму Telegram



У допісах праўладных тг-каналаў была мова варожасці да апанентаў Лукашэнкі паводле іх сэксуальнай арыентацыі, полу і рэлігіі. Напярэдадні з’явілася інфармацыя, што Telegram паставіў ультыматум некалькім праўладным тэлеграм-каналам Беларусі: альбо яны цягам 36 гадзін выдаляюць допісы, якія зневажаюць людзей паводле розных прыкметаў (пол, рэлігія, сэксуальная арыентацыя і г. д.) і больш ніколі не публікуюць падобнага, альбо доступ да іх абмяжуе адміністрацыя.

[manual_related_posts]