Права народам звацца



Адно з самых каштоўных правоў нашага часу – права народа на самавызначэнне. У межах фестывалю дакументальнага кіно WATCH DOCS Belarus на прыкладзе Ірландыі былі прадстаўлены культурніцкія шляхі вяртання міру на тэрыторыі канфлікту.

Аб сваім легендарным зняволенні і ўнутраным арыентыры змагара распавядае ірландскі драматург і прыхільнік рэспубліканцаў Лорэнс МакКёўн:

– Пасля галадоўкі, калі памерла 10 чалавек, некаторыя нашыя патрабаванні былі выкананыя, але нам спатрэбілася яшчэ пару гадоў, каб дабіцца канчаткова ўсіх правоў. Акурат у гэты час я сутыкнуўся з кнігай Пола Фэрары «Псіхалогія прыгнечаных». Яго задача не перадаваць пустыя факты, а разбудзіць свядомасць чытача. Галоўнае, каб чалавек навучыўся запытваць: чаму, чаму так?

Госць з Ірландыі лічыць, што мірнае развязванне вострых пытанняў магчымае праз мастацкае ўмяшальніцтва. Падчас лекцыі Лорэнс МакКёўн распавёў, як рэалізуюца падобныя культурніцкія праекты.

Беларускае Радыё Рацыя