“Права выбару” ў Гародні спрабуе вырашаць мясцовыя праблемы



Перад мясцовымі выбарамі 2018 году ў Гародні прадстаўнікі агульнарэспубліканскай кампаніі “Права выбару” жадаюць вырашаць мясцовыя праблемы. Па словах прадстаўніка кампаніі Барыса Бабкова, гарадзенскія актывісты распачалі працу па вырашэнню сацыяльныя праблемы гарадзенцаў.

– Кампанія “Права выбару” займаецца рашэннем лакальных праблем. Гэтымі праблемамі павінны займацца мясцовыя органы і дэпутаты. Яны гэтым не займаюцца. Толькі займаюцца справаздачамі ў вышастаячыя органы пра тое, што яны добра выконваюць сваю работу. У рэальнасці гэтымі праблемамі ніхто не займаецца. Кампанія “Права выбару” бярэ на сябе абавязкі гэтых дэпутатаў і спрабуе вырашаць лакальныя праблемы.

У кампанію “Права выбару” ў Гародні ўваходзяць прадстаўнікі розных партый і арганізацый, сярод якіх Беларускі Народны Фронт,  Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Рух «За Свабоду», Аб’яднаная Грамадзянская партыя. 

Беларускае Радыё Рацыя