Праваабарончая тэматыка ў СМІ
У сувязі з гэтым рэсурс прэзентуе:
1) актуальны спосаб напісаньня праўных артыкулаў для Інтэрнэту – гл. відэа-лекцыю https://youtu.be/
zPW2_DU5kes (30 хвіл.) і PDF-дадатак; 2) прапановы па скарыстаньні пошукавых магчымасьцяў уласнай і партнэрскіх базаў дадзеных – гл. відэа https://youtu.be/
BIPQ4suYS0g (5 хвіл.) і PDF-дадатак.
– Пра пытаньні імплемэнтацыі трэба ўсё настойлівей і гучней казаць услых. Варта як мага даходлівей даносіць да шырокіх колаў грамадзтва ўсю актуальнасьць і вастрыню існуючай праўнай праблематыкі, публічна дыскутаваць і абмяркоўваць, ставіць перад нацыянальнай і сусьветнай прафэсійнай супольнасьцю ды ўсімі суб’ектамі права з Беларусі пытаньні адносна сыстэматычнага невыкананьня Ўрадам нашай краіны сваіх наўпростых абавязальніцтваў па міжнародных дамовах і Асноўным Законе, па неабходнай абароне канстытуцыйнага права, гарантаванага грамадзянам Беларусі агульнапрызнанымі міжнароднымі нормамі й стандартамі права, якія прапісаныя ў Канстытуцыі ды Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах.
- Беларускі Праўны Партал (BLP), www.prava-вy.info – створаны з 2007-2008 годзе й працуе з праваабароцамі, юрыстамі, адвакатамі права правоў чалавека па зваротах у КПЧ ААН і праблемах імплемэнтацыі міжнародных стандартаў права, замацаваных у міжнародных дамовах (Міжнародных Пактах) і абавязковых для выкананьня Рэспублікай Беларусь. Адрэса для камунікацыі па напісаньні праўных артыкулаў: [email protected]
[iframe id=”https://www.youtube.com/embed/zPW2_DU5kes”]
[iframe id=”https://www.youtube.com/embed/BIPQ4suYS0g”]