Праваабарончы семінар у Берасці



У Берасці эксперт з Украіны – жыхарка Чаркасаў Таццяна Кавальчук дзялілася досьведам працы па абароне грамадствам сваіх інтарэсаў. 

Семінар на праваабарончую тэматыку, які арганізаваў  Праваабарончы цэнтр “Вясна”, аказаўся вельмі карысным для яго ўдзельнікаў, кажуць людзі:

– Гэта яшчэ крок наперад, новыя магчымасці для пераадолення нашых праблем.

– Калі ўлада нічога не робіць, значыць павінны рабіць людзі.

– Гэта дасць магчымасць знайсці больш эфектыўныя рашэнні для таго, каб справіцца з вялізнай праблемай, якая навісла над нашым горадам.

– Вельмі карысны семінар. Столькі новых ідэй я бачу для сябе ў прафесійнай дзейнасці, я ў школе працую, для актывізацыі дзейнасці дзяцей.

Удзельнікамі семінару былі ў большасці актывісты супраціву акумулятарнаму  заводу ў Берасці “АйПаўэр”. Яны раней не ўдзельнічалі ў грамадскіх кампаніях. Досвед, атрыманы на семінары, умацуе іх грамадзянскія пазіцыі, упэўнены берасцейцы.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя