Праваабаронец-вясновец Сяржук Сыс адзначае сваё 60-годдзе



Паэт, праваабаронец-вясновец Сяржук Сыс сёння адзначае сваё 60-годдзе. Адзначае далёка ад дому, бо ў Беларусі ўлады наладзілі сапраўднае паляванне на праваабаронцаў.

Юбіляра павіншаваў яго калега, паэт Алесь Аркуш:

– Cяржук Сыс вучыўся ў гомельскім універсітэце, вучыўся разам з Алесем Бяляцкім і Анатолем Сысам і Эдуардам Акуліным. Са студэнцкіх гадоў ён далучыўся да беларушчыны і творчасці, а пазней і да праваабарончай дзейнасці, з’яўляецца сябрам праваабарончай арганізацыі „Вясна”. Летась ён быў вымушаны з’ехаць ва Украіну. Сёння ён адзначае сваё 60-годдзе, таму пажадаем яму мужнасці трывання і веры.

Сяржук Сыс аўтар трох зборнікаў паэзіі. За той час, як Сяржук знаходзіўся ва Украіне, ён напісаў вершаў на новы зборнік і паабяцаў неўзабаве яго выдаць.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]