Праваабаронца Алесь Капуцкі чацвёрты раз запар арыштаваны на 15 сутак



Ён па-ранейшаму знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Маладзечне. Капуцкі быў затрыманы 17 снежня мінулага года. Яго кожны раз караюць адміністрацыйным арыштам за распаўсюд „экстрэмісцкіх матэрыялаў” у сацыяльных сетках. Цяпер жа 15 сутак далі за іх „захоўванне з мэтай распаўсюду”. Адвакат кажа, што праваабаронцу дагэтуль не дазваляюць атрымаць перадачу.

Праваабарончая супольнасць прызнала Алеся Капуцкага палітвязнем. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020-га Капуцкага затрымлівалі неаднаразова. Яго аднойчы збіраліся судзіць за распаўсюд Дэкларацыі правоў чалавека, але не рашыліся.

[manual_related_posts]