Праваабаронца: Гэта чарговы псіхалагічны ціск



Зрабіць перадачы або пералічыць грошы на рахунак берасцейскіх палітвязняў ці тых, хто праходзіць па крымільных палітычна матываваных справах стала цяжэй. Гэта як спроба псіхалагічнага ціску з боку адміністрацый установаў, так і апошнія змены ў заканадаўстве, – распавяла берасцейская праваабаронца спадарыня Ганна:

– Пералічваць грошы ў калоніі цяпер могуць толькі сваякі. Калі раней на грашовыя пераказы можна было скінуцца, то цяпер будуць прымаць толькі ад сваякоў. Раней казалі, што гэта на разгяд начальніка калоніі. Але чамусьці здаецца, што ўсе начальнікі калоній будуць не прымаць такія пераказы. Таму трэба мяняць схемы.

– Калі ёсць жаданне дапамагчы тым, хто ўжо паехаў адбываць сваё пакаранне ў калонію, то праз праваабаронцаў неабходна загадзя даведвацца пра рэквізіты і кантактныя дадзеныя іх родных, – дадала суразмоўца.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце