Праваабаронца Леаніда Судаленку этапавалі ў папраўчую калонію №3
5 месяцаў таму
Палітзняволенага праваабаронцу „Вясны” Леаніда Судаленку 26 студзеня этапавалі ў папраўчую калонію №3.

Нагадаем, Леаніда асудзілі на тры гады пазбаўлення волі па абвінавачванні ў арганізацыі групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і ў навучанні ці іншай падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў іх, а таксама фінансаванні такіх дзеянняў (ч. 2 арт. 342 КК).
14 студзеня Гомельскі абласны суд пакінуў апеляцыйную скаргу праваабаронцы без задавальнення, а прысуд без змен.
[manual_related_posts]