Праваабаронца: Нерэгістрацыя генерал-маёра Васіля Гедзько была чаканая



У акруговай выбарчай камісіі Днепра-Бугскай выбарчай акругі № 10 прагназавана не зарэгістраваны генерал-маёр пагранічнай службы ў адстаўцы Васіль Гедзько.

Генерал вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў. Гядзько не зарэгістравалі па прычыне двух папярэджанняў, вынесеных яго ініцыятыўнай групе падчас збору подпісаў, кажа доўгатэрміновы назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за справядлівыя выбары”, сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі:

– Было бачна, што гэта зроблена невыпадкова. У інтэрв’ю газеце «Наша Ніва» ён казаў, што на яго робіцца пэўны ціск, каб ён зняўся з балатавання. Паколькі ён сам гэта не зрабіў, дык прыйшлося гэта рабіць выбарчай камісіі. Відаць, мясцовыя ўлады палічылі, што ён можа быць моцным канкурэнтам асноўнай кандыдатцы – старшыні Драгічынскага раённага савета, каб пазбегнуць праблемаў у будучыні, яго і не зарэгістравалі.

З чатырох прэтэндэнтаў у кандыдаты не зарэгістраваны толькі адзін генерал-маёр Гедзько, якого ў прэсе перад рэгістрацыяй палівалі брудам разам з апазіцыяй.

Беларускае Радыё Рацыя