Праваабаронца: Пакуль нельга сказаць, што хваля рэпрэсій на Берасцейшчыне пайшла на спад



Крымінальную палітычна матываваную справу часцей заводзяць за абразу прэзідэнта ці прадстаўніка ўлады, чым за падзеі 2020 года. Але пакуль нельга сказаць, што хваля рэпрэсій на Берасцейшчыне пайшла на спад, – распавяла праваабаронца спадарыня Ганна, якая ў мэтах бяспекі не называе сваё прозвішча:

– На жаль, у новы год мы пераходзім са старымі палітычна матываванымі справамі. Закончыўся ў Берасці працэс па так званым беспарадкам, па акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года. Калі раней там былі групы каля 10 чалавек і больш, то зараз быў толькі адзін абвінавачаны. І яму вынеслі на пачатку года прысуд.

Праваабаронца дадала, што змяншэнне колькасці буйных судовых паседжанняў па палітычна матываваных справах ці адсутнасць судоў па прызнанню медыя экстрымісцімі не з’яўляецца нармалізацыяй сітуацыі. Гэта яе новы этап, і палітвязні па-ранейшаму за кратамі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]