Праваабаронца: Тэледэбаты – дапамога вызначыцца выбаршчыкам



Перадвыбарчыя чорна-белыя плакаты кандыдатаў у дэпутаты, зробленыя за дзяржаўныя сродкі, выглядаюць непрывабнымі і нецікавымі.

Адзінае, што можа хоць крыху дапамагчы апалітычнаму беларускаму выбаршчыку ў вызначэнні кандыдата пры галасаванні – гэта тэледэбаты, калі на іх пагаджаюцца праўладныя кандыдаты, кажа доўгатэрміновы назіральнік за выбарамі кампаніі “Праваабаронцы за справядлівыя выбары”, сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі:

 – Для мяне асабіста было цікава паглядзець тэледэбаты, паколькі так атрымалася, што саміх выступаў кандыдатаў я не чуў, а тут яны былі ўсе разам, маглі задаваць адзін аднаму пытанні, у нейкай ступені імкнучыся вывесці на чыстую ваду адзін аднаго. Паглядзець іх было даволі цікава. Паколькі ў шмат якіх акругах альбо не знайшлося зусім, хто згодны удзельнічаць у тэледэбатах, альбо апазіцыйныя кандыдаты хацелі б удзельнічаць у тэледэбатах, а кандыдаты ад улады – не. І тым не было з кім дэбатаваць.

Паводле Русецкага, менавіта кароценькія тэледэбаты могуць адназначна дапамагчы выбаршчыкам вызначыцца. Як напрыклад, бярозаўчанам. Менавіта іх кандыдаты амаль у поўным складзе прынялі ўдзел у дэбатах. Усе дэбаты выстаўлены ў інтэрнэт сетцы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя