Праваабаронца Валерый Шчукін шпіталізаваны, ён у цяжкім стане



Апазіцыйны палітык, праваабаронца Валерый Шчукін цягам двух тыдняў знаходзіцца на лячэнні ў вайсковым шпіталі ў Менску.

У шпіталь яго даставіла хуткая дапамога пасля рэзкага пагаршэння здароўя. Дагэтуль стан ягонага здароўя цяжкі.

«Што ў мяне? Хворыя ныркі, пячонка, шмат іншых праблем. Адчуваю слабасць – чуеце ж, як размаўляю. Стары ўжо, відаць, прыходзіць час. Але спадзяюся, яшчэ працягну», – сказаў Валерый Шчукін у тэлефоннай размове з карэспандэнтам Свабоды. Праваабаронцу цяпер 78 гадоў.

Беларускае Радыё Рацыя