Праваабаронца Васіль Бераснеў на волі



26 сакавіка ў Воршы выйшаў на волю з ізалятара часовага ўтрымання праваабаронца, сябра Беларускага Хельсінкскага Камітэту Васіль Бераснеў, які быў арыштаваны на 14 сутак за ўдзел у акцыі недармаедаў 12 сакавіка ў Воршы.

На фота: 12 сакавіка, Орша, Васіль Бераснеў зачытвае каля гарвыканкаму зварот да ўладаў

З ізалятра праваабаронцу вывезлі на машыне, каб людзі не маглі сустрэць Васіля Бераснева каля ізалятара на Энгельса 25.

У ізадятары ў Воршы дагэуль знаходзіцца Павал Севярынец, затрыманы 12 сакавіка і асуджаны на 15 сутак. Павал Севярынец мусіць выйсці на свабоду 27 сакавіка.    

Беларускае Радыё Рацыя