Праваабаронцу Алеся Капуцкага адпусцілі пасля 60 сутак арышту



Праваабаронца з Маладэчна Алесь Капуцкі 15 лютага нарэшце вызвалены пасля 60 сутак арышту.

Алесь быў затрыманы 17 снежня 2021 года і чатыры разы запар зазнаў адміністрацыйны арышт па 15 сутак за публікацыі ў сацыяльных сетках, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі. Апошні суд адбыўся 2 лютага 2022 суд у Маладэчне.

Кожны раз яго судзілі «за захоўванне і распаўсюджванне «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

[manual_related_posts]