Праваабаронцу Human Constanta Насту Лойка адпусцілі пасля допыту



Сёння, 16 жніўня, пасля допыту і 72 гадзін затрымання Насту вызвалілі.

Пра гэта паведамляецца ў фэйсбуку праваабарончай арганізацыі HumanConstanta.

Наста Лойка знаходзіцца ў статусе падазраванай. Яе абвінавачваюць у «садзейнічанні ў нявыплаце падаткаў» па справе супраць кіраўніцтва «Вясны». Яна знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе і абавязацельствам аб яўцы.

Вясна