Праваабаронцу прымусілі зняцца ў пакаяльным відэа і падпісаць дамову пра супрацу з КДБ
Зрабіць пакаяльнае відэа і падпісаць дамову аб супрацоўніцтве прымусілі сілавікі Андрэя Мядзведзева, сябру праваабарончага цэнтра “Вясна” і журналіста сайта “Палеская Вясна”. Затрымалі яго 16 ліпеня.
І цяпер, пасля таго, як Мядзведзеў апынуўся ў бяспечным месцы, ён публічна распавёў, як гэта адбывалася:
– Яны казалі, калі запішаш відэа і падпішаш гэтую паперчыну аб супрацы, то зараз жа і выйдзеш адсюль. А калі не, то, як гаварыў асабіста начальнік Рэчыцкага міжрайаддзела КДБ, “ у меня рука не дрогнет, отправят тебя в Могилевский СИЗО”. Казаў, што пасадзяць мяне ў нейкую камеру, дзе мяне прэсануць і іншае. І плюс пагрозы сям’і. Я вырашыў, а раптам усё ж такі выпусцяць?
“Я не надаю ніякага значэння гэтым паперкам і думаю, што ўсе разумеюць значнасць гэтых пакаяльных відэа”, — адзначыў Андрэй Мядзведзеў. Ён пакінуў Беларусь.
Сайт “Палеская вясна” будзе працягваць сваю працу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: palesse.press
