Праваабаронцу Таццяну Рэвяку асудзілі на 20 базавых велічынь



Разгляд адміністрацыйнай справы ў адносінах да праваабаронцы Таццяны Рэвякі працягнуўся 26 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёна г. Менска.

Таццяна Рэвяка адзначыла, што суд вынес вырак не ёй, а сам сабе, праваабаронца не лічыць судовага разгляду справы аб’ектыўным.

— Я б сказала, што мая абарона была амаль што ідэальна выбудавана: і пазіцыя адваката і тыя супярэчнасці, якія былі абсалютна відавочныя з паказанняў сведак, калі адзін са сведак сказаў, што яго аптываў пры складанні пратакола мужчына, а на самой справе гэта была жанчына.

Таццяну Рэвяку затрымалі 26 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы Менска і, разам з іншымі затрыманымі, адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна сталіцы, дзе доўгі час утрымлівалі ў жорсткіх умовах, у дворыку, тварам да сцяны, з паднятымі ўгару рукамі. Пазней стала вядома, што супрацоўнікі міліцыі склалі на праваабаронцу адразу два пратаколы: па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 23.34 КаАП РБ (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Пратаколы праваабаронцы не прад’яўлялі і яна іх не падпісвала. Акрамя таго, Таццяна Рэвяка абскардзіла сваё брутальнае затрыманне, аднак пакуль не атрымала адказу на сваю скаргу ў пракуратуру.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя