Праваабаронцы апублікавалі спісы затрыманых 20 верасня



Спісы затрыманых падчас сённяшняга Маршу справядлівасці публікуе праваабарончы сайт spring96.org.

У спісе ўжо больш за 50 прозвішчаў. Затрыманні ўдзельнікаў маршаў адбыліся ў Менску, Гародні, Берасці, Гомелі, Магілёве.

У Гародні была затрыманая цяжарная жанчына, якую неўзабаве адпусцілі, а таксама гісторык Алесь Смалянчук.