Праваабаронцы падаюць скаргі па „справе Зельцара”



Скаргі на заключэнне пад варту па „справе Зельцара” пачынаюць рыхтаваць і падаваць адвакаты на Берасцейшчыне. Агулам вядома пра затрыманне калькіх дзесяткаў чалавек за каментары ў інтэрнэце, – распавяла мясцовая праваабаронца спадарыня Ганна, якая ў мэтах бяспекі не называе сваё прозвішча:

– Гэта самая суворая мера стрымання з усіх магчымых. Па факце калі чалавек не ўяўляе ніякай грамадскай пагрозы, яго пасадзілі за словы, грамадскую небяспеку якіх яшчэ трэба будзе даказаць, то змясціцт чалавека ў СІЗА выглядае, мякка кажучы, сувора.

Як адзначыла суразмоўца, пакуль яшчэ не агучваюцца імёны і прозвішчы тых, хто быў затрыманы па справе Зэльцара і не вядомая дакладная заколькасць затрыманых.

Беларускае Радыё Рацыя