Праваабаронцы паведамляюць пра больш як 200 затрыманых у Менску
Праваабаронцы паведамляюць пра больш як дзвесце затрыманых удзельнікаў Маршу адзінства толькі ў Менску. У іншых гарадах Беларусі затрыманыя таксама агулам не менш ста чалавек.
У сталіцы ўдзельнікаў мірнай акцыі прыхільнікаў перамен затрымлівалі ў розных раёнах, у тым ліку недалёка ад трактарнага завода (на вуліцы Чабатарова), каля мотавелазавода, ля станцый метро „Пушкінская” і „Усход”, у цэнтры. Асноўнай мішэнню сілавікоў становяцца людзі з бел-чырвона-белай сімволікай.
У спісе затрыманых 6 верасня, які публікуе сайт spring96.org, на гэты момант 76 прозвішчаў.
Сярод затрыманых кіраўнік грамадскага аб’яднання „Экадом” Ірына Сухій, член Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу ў Беларусі Вольга Паўлава, журналіст „Беларускага Радыё Рацыя” Арцём Сізінцаў.
У Берасці, дзе таксама праходзіць Марш адзінства, на гэты момант вядома пра затрыманне не менш як 30 удзельнікаў акцыі. Пра гэта паведаміў мясцовы праваабаронца Раман Кісляк.
Затрыманыя сілавікамі некаторыя ўдзельнікі акцый у Гародні і Баранавічах (Берасцейская вобласць).