Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні і вобшукі ў рэгіёнах



Прынамсі траіх чалавек затрымалі 22 ліпеня ў Пружанах — Іллю Ілляшэвіча, Юрыя Папко і Анатоля Дзевянцейчыка, – паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”. Раніцай іх выклікалі ў РАУС да ўчастковага як асоб, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс, там іх затрымалі.

У Докшыцах раніцай сілавікі прыйшлі да мясцовага жыхара Юрыя Стадольніка, прычыны невядомыя. У Менску на працоўным месцы затрыманая Кацярына Катусава, прычына таксама невядомая. Раней яе ўжо затрымлівалі. Прайшоў вобшук дома ў журналісткі-фрылансара Таццяны Смоткінай з Глыбокага (Віцебская вобласць). У яе забралі тэлефон і сістэмны блок камп’ютара. Журналістка на волі.

Беларускае Радыё Рацыя