Праваабаронцы праводзяць маніторынг крымінальных спраў



Праваабаронцы зараз праводзяць маніторынг трох крымінальных спраў, абвінавачаным па якіх пагражае вышэйшая мера пакарання. Пра гэта распавёў каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэй Палуда. Па яго словах, найбольшыя асцярогі выклікае справа на Гарадзеншчыне:

– Асноўная найбліжэйшая справа, якая будзе разглядацца Гарадзенскім абласным судом, справа чалавека, які здзейсніў трайное забойства ў Лідскім раёне Гарадзенскай вобласці. Мы знаходзімся на ўзроўні маніторынгу, па вялікім рахунку, бо  ёсць такія сітуацыі, дзе людзі могуць быць прыгавораныя да смяротнага пакарання за тыя злачынствы, якія ім інкрымінуюцца.

Як раней адзначаў у інтэрв’ю для Радыё Рацыя Андрэй Палуда, за ўсю гісторыю прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі, толькі аднойчы Аляксандр Лукашэнка вырашыў памілаваць асуджанага.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]