Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек



Яшчэ 12 чалавек прызнаныя палітвязнямі рашэннем беларускіх праваабарончых арганізацый.

Гэта грамадзяне, пазбаўленыя волі па артыкулах Крымінальнага кодэкса за абразу Аляксандра Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і здзек над дзяржаўнымі сімваламі.

У спіс трапілі: Аляксей Сямёнаў (2,5 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ), суд Чыгуначнага раёна Віцебска), Дзмітрый Юркойць (1,5 года абмежавання волі ў ПУАТ, суд Наваградскага раёна), Ілля Сілянкоў (1,5 года абмежавання волі ў ПУАТ, суд Краснапольскага раёна), Аляксей Ліпень (5 гадоў абмежавання волі ў ПУАТ, суд Заводскага раёна Менска), Міа Міткевіч (3 гады пазбаўлення волі, Менскі гарадскі суд), Аляксандр Палівода (1 год абмежавання волі ў ПУАТ, суд Берасцейскага раёна), Іван Кулько (2 гады абмежавання волі ў ПУАТ, суд Першамайскага раёна Менска), Ігар Быкоўскіх (1,5 года абмежавання волі ў ПУАТ, суд Кастрычніцкага раёна Гародні), Андрэй Любецкі (знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА), Вольга Такарчук (знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА), Уладзімір Колас (1,5 года абмежавання волі ў ПУАТ, суд Іванаўскага раёна) і Людміла Кузняцова (1 год пазбаўлення волі, суд Пружанскага раёна).

Агульная колькасць палітвязняў у краіне дасягнула 436.

belapan.by