Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ восем чалавек



Праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ восем чалавек, – пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве беларускай праваабарончай супольнасці. У дакуменце праваабаронцы  чарговы раз пацвердзілі сваё патрабаванне аб недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў, перадае БелаПАН.

У спіс палітычных зняволеных ўключаны Дзмітрый Цімафееў, Рыгор Мамановіч, Максім Цацьянок, Дзяніс Заянчэўскі, Уладзімір Сокал, Сяргей Трашчанка, Сяргей Маланчук і Андрэй Жулякоў.

Праваабаронцы лічаць крымінальны пераслед гэтых людзей палітычна матываваным і патрабуюць неадкладна іх вызваліць Такім чынам, на 26 чэрвеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 515 чалавек.