Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 12 чалавек



Беларускія праваабаронцы 8 ліпеня прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 12 чалавек, іх агульная колькасць узрасла да 546, паведамляе праваабарончы цэнтр „Вясна”.

У сумеснай заяве праваабарончых арганізацый адзначаецца ўзрослая колькасць судовых рашэнняў па палітычна матываваных крымінальных справах з парушэннем працэсуальных правоў абвінавачваных.

У прыватнасці, палітвязнямі прызнаныя: Уладзіслаў Бурын, Дзяніс Сырэц, Аляксандр Жмуро, Ларыса Танкашкур, Максім Скалкін,  Юрый Самусевіч, Аляксей Галоўкін , Алег Зубрыцкі, Аляксей Мельнікаў, Андрэй Карэшнікаў, Ігар Пыж’янаў і Іван Вярбіцкі.

Беларускае Радыё Рацыя