Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ восем чалавек
Праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ восем чалавек. Гэта Міхаіл Чамурака, Уладзімір Сушко, Аляксандр Літвішчанка, Аляксандр Жыхарэвіч, Аляксандр Курганскі, Аксана Каспяровіч, Артур Жвірыдоўскі і Ігар Бузук.
Як адзначае Праваабарончы сайт „Вясна”, гэтыя людзі былі пазбаўленыя волі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржаўных сімвалаў.
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны. Сёння ў Беларусі налічваецца 812 палітвязняў.
