Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 18 чалавек



Беларускія праваабаронцы ў заяве 11 лістапада прызналі палітычнымі вязнямі яшчэ 18 чалавек.

У спіс, дзе цяпер 847 палітвязняў, уключаныя:

Аляксандр Шматаў (асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады на два гады абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання);

Ігар Ухалюк (асуджаны паводле ч. 1 арт. 367 КК за паклёп на прэзідэнта на два гады абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання);

Алег Грудзінаў (асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады на паўтара года абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання);

Аляксей Федаркевіч (асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады на два гады абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання);

Вадзім Собалеў (прыгавораны на падставе арт. 370 КК за здзек з дзяржсімвалаў да абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання);

Валерый Панкратовіч (узяты пад варту ў СІЗА на падставе абвінавачання ў абразе прэзідэнта);

Андрэй Гарбуноў (асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады на год абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання);

Антон Шлемен (асуджаны паводле арт. 370 КК за здзек з дзяржсімвалаў на паўтара года абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання);

Юрый Вяршук (асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады на два гады абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання);

Сяргей Ільюшанка (асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады на два з паловай гады абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання);

Віктар Пыцько (асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады на два гады абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбыцця пакарання);

Сяргей Юпатаў (асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады на два з паловай гады абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання);

Аляксандр Грыневіч (асуджаны паводле арт. 369 КК за публічную абразу прадстаўніка ўлады на тры гады абмежавання волі, накіраваны ва ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання).

Прызнаныя палітвязнямі таксама ўзятыя пад варту ў СІЗА за каментары ў сацыяльных сетках у сувязі з гібеллю супрацоўніка КДБ: Мікалай Дземчанка, Аляксандр Мілашэўскі, Алег Корзун, Сяргей Рындзевіч, Іван Чаравака.

Праваабаронцы лічаць пераслед гэтых людзей і пазбаўленне іх волі „палітычна матываванымі, звязанымі з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання”, і патрабуюць іх неадкладнага вызвалення, спынення іх крымінальнага пераследу.

Акрамя таго, праваабаронцы патрабуюць „прыняць меры, накіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асоб, а менавіта — артыкулаў 188, 189, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней распачатыя паводле дадзеных артыкулаў крымінальныя справы”.

Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці таксама зноў запатрабавалі „неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны”.