Праваабаронцы змагаюцца за пашырэнне месцаў масавых мерапрыемстваў



Праваабаронцы ПЦ “Вясна” пачалі змагацца за пашырэнне месцаў масавых мерапрыемстваў і за змяненне ў рэгіёнах рашэнняў пра правядзенне масавых мерапрыемстваў. Праведзены шэраг мерапрыемстваў у гэтым кірунку, як кажа праваабаронца Зміцер Салаўёў:

– У Менску прайшоў круглы стол, дзе сабраліся прадстаўнікі правааабарончых арганізацый. Мы запрасілі, і яны прыйшлі. Гэта дэпутаткі Алена Анісім і Ганна Канапацкая. У выніку круглага стала мы прыйшлі да высновы, што паралельна трэба рабіць і спробы змены заканадаўства, і паралельна на месцах у рэгіёнах змагацца за тое, каб прыбраць гэтыя штучныя бар’еры, каб самадурства мясцовых уладаў зменшыць.

Па словах Зміцера Салаўёва,  трэба дамагчыся месцаў для масавых мерапрыемстваў у цэнтрах гарадоў, а таксама адмены неадэкватных патрабаванняў гарадскіх і раённых выканкамаў, якія супярэчаць нават беларускім законам. Улады, ствараючы бар’еры для правядзення масавых мерапрыемстваў,  парушаюць правы не толькі праваабаронцаў і актывістаў, але і ўсіх грамадзян, якія праз масавыя мерапрыемствы могуць даносіць да ўладаў свае погляды на сітуацыі, што тычацца  розных сфер жыцця.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]