Правакацыя супраць гомельскіх праваабаронцаў



Гомельская міліцыя праводзіць праверку па факце распаўсюджвання парнаграфіі з IP-адраса офіса гомельскіх дэмакратаў. Праваахоўнікі правялі апытанне некалькіх жыхароў дамоў, якія мяжуюць з апазіцыйным цэнтрам па вуліцы Палеская, 52. Міліцыянтаў цікавіць магчымасць адпраўкі матэрыялаў парнаграфічнага характару з дапамогай Інтэрнэту.

700m-apr_logo_img_9680

Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка заўважае, што такія дзеянні міліцыі могуць мець на мэце дыскрэдытацыю апазіцыйнага асяродку.

– Заходзілі да суседзяў, яны пацвердзілі, што іх апытваў не ўчастковы, а оперупаўнаважаны, а гэта ўжо больш сур’ёзна. Цікавіўся ў суседзяў усімі, хто працуе ў офісе, пытаўся, ці маецца оргтэхніка, ці карыстаемся Інтэрнэтам. То бок, усё гэта адбывалася ў рамках пэўных працэсуальных нормаў.

Леанід Судаленка накіраваў у міліцыю адпаведны ліст, у якім просіць патлумачыць дзеянні праваахоўнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота Аляксея Лапіцкага