Праваслаўныя адзначаюць Пакровы
Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць вельмі важнае ў рэлігійным календары свята – Пакроў Прасвятой Багародзіцы.
Свята Пакровы ў славянскай традыцыі – гэта сустрэча восені з зімой. Менавіта з гэтага дня чакаюць першы снег, які накрывае зямлю.
Людзі заўважылі асаблівасці, звязаныя з гэтым днём, стварыўшы прыкметы, якія да гэтага часу пацвярджаюцца:
калі ляцяць жураўлі, то зіма будзе ранняй і халоднай;
калі дуб і бяроза скінуць усё лісце, то год будзе лёгкі, а калі не ўсё – да суровай зімы;
калі дзяцей абліць вадой праз сіта, яны менш будуць хварэць.
Раней лічылася, што дзяўчыны, якіх яшчэ не прасваталі, на Пакроў з зайздрасцю пазіралі на больш паспяховых сябровак і загадвалі пра будучага жаніха. Як і на іншыя рэлігійныя святы, забароненая хатняя руцінная праца. Нельга займацца уборкай і мыццём. Лепш у гэты дзень не шыць і не гатаваць. Забаронена рабіць рамонтныя і будаўнічыя работы. Асаблівым табу можна лічыць забарону даваць грошы ў доўг.
Беларускае Радыё Рацыя
