Праваслаўныя адзначаюць свята Усячэння галавы Іаана Хрысціцеля
Гэты дзень асабліва адзначаецца ў царкве ў Шчытах-Дзенцялове на Беласточчыне.
Гаворыць настаяцель прыхода айцец Ян Сцяпанюк:
– Гэта вялікае свята ў гонар Іаана Хрысціцеля. Калі мы паглядзім на ікону, то ў цэнтры яе – Ісус Хрыстос, з правага боку – Божая Маці, а злева – Іаан Хрысціцель. Плашчаніца, якая знаходзіцца ў царкве, прыцягвае сюды людзей.
У Шчытоўскай царкве знаходзіцца адзіная ў Польшчы плашчаніца з выявай Іаана Хрысціцеля. Сённяшняе набажэнства ў Шчытах-Дзенцялове ўзначаліў мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава. З адзначаннем свята супаў юбілей 25-годдзя святарскай службы настаяцеля прыхода. У часе ўрачыстасцяў мітрапаліт асвяціў таксама памятную дошку ў гонар настаяцеляў шчытоўскага прыхода.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
