Праваслаўныя святкуюць Увядзенне ў храм Багародзіцы



Вернікі Праваслаўнай Царквы сёння святкуюць Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы. Гэта свята у гонар падзеі, калі бацькі ўрачыста ўвялі ў Іерусалімскі храм Марыю, будучую Маці Божую. Прасвятой Дзеве Марыі споўнілася тады толькі тры гады.

presentation_titian

З сённяшняга дня ў цэрквах пачынаецца чытанне літургічных тэкстаў пра Божае Нараджэнне, а таксама ўжо можна спяваць калядкі.

Свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы было ўстаноўленае ў IV стагоддзі. Падзею апісвае апакрыфічнае Евангелле апостала Якуба.

Праведныя Якім і Ганна, молячыся пра нараджэнне дзіцяці, заракліся, што калі яно народзіцца, то яны аддадуць яго на служэнне Богу. Калі Дзеве Марыі споўнілася тры гады, бацькі вырашылі выканаць сваё абяцанне. У малітве і вывучэнні Святога Пісання жыла Дзева Марыя пры Іерусалімскім храме да свайго паўналецця – 15-гадовага ўзросту, пасля чаго яе выдалі замуж за цесляра Язэпа.

Беларускае Радыё Рацыя