Праваслаўныя вернікі адзначаюць Ушэсце Ісуса Хрыста
месяц таму
Сёння, 2 чэрвеня, праваслаўныя вернікі адзначаюць Ушэсце Ісуса Хрыста. Гэтае свята ўсталяванае ў гонар біблейкай падзеі, калі на саракавы дзень па Вялікадню ўваскрослы Ісус быў узяты на неба ў сваім целе ў прысутнасці апосталаў.

Пра сімвалізм свята распаёў святар Міхаіл Лабковіч:
– Мы праз гэтую падзею бачым, што Сын Божы ёсць Бога-чалавек. Часта задаюць пытанне вернікі: Ісус Хрыстос ні воднага разу не называў сябе ў Евангеллі Богам. Але мы праз гэтае свята бачым, што сам Хрыстос паказаў нам сваю боскую прыроду.
У беларускай народнай традыцыі Ушэсце Хрыста лічылася пачаткам сапраўднага лета. У старажытнасці галоўнай просьбай на свята было тое, каб Бог даў урадлівага лета.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]