Праваслаўныя вернікі святкуюць Дзень Святой Троіцы



Сёння ў праваслаўных – Дзень Святой Троіцы альбо Пяцідзясятніца. Паводле біблейскіх паданняў, Святы Дух спусціўся да апосталаў, якія на той момант ужо пяцьдзясят дзён запар па Уваскрашэнні Хрыста маліліся ў Сіёнскай святліцы, якая пасля стала першым хрысціянскім храмам. У выніку гэтай падзеі апосталы атрымалі дар ацалення, прароцтва і загаварылі на розных мовах, каб далей несці ў свет хрысціянства.

“Трэба шчыра памаліцца нашаму Збавіцелю”, – заклікае святар Аляксандр Лаўрыненка:

-Само свята Святой Тройцы – падзея дастаткова важная. Мы молімся, каб Бог не пакідаў нас, каб ён ажыўляў нашыя душы, нашую свядомасць, каб ён накіроўваў нас на добрыя справы. Гэта вельмі важна. Трэба памаліцца пра сябе, пра сваіх родных. А ў панядзелак ушаноўваем Святога Духа. Толькі Духам Святым душа ажыўляецца.

Па народнай традыцыі лічылася, што ад Троіцы пачынаецца сапраўднае лета. Таму многія песні, прысвечаныя святу, звязаныя з урадлівасцю, пажаданнем плённай працы ў полі і абароне жывёлаў ад хваробаў. Хаты і панадворкі ўпрыгожвалі галінкамі клёну, бярозы, кідалі на зямлю аер. 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: kakprosto.ru

[manual_related_posts]