Правацэнтрысты прэзентавалі альтэрнатыву Дэкрэту аб „дармаедах”



На сумеснай прэс-канферэнцыі прадстаўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі агучылі галоўныя тэзісы пакету законапраектаў, які яны распрацавалі як альтэрнатыву Дэкрэта №3.

Як кажа адзін з распрацоўшчыкаў Яраслаў Раманчук, прэзентаваны пакет законапраектаў – гэта комплексная прапанова па змене заканадаўства з мэтай сапраўды эфектыўнага папярэджання сацыяльнага ўтрыманства:

– Тое, што мы зрабілі, – гэта не ідэалагічны дакумент. Гэта тое, што называецца навукова абаснаванае прадстаўленне інавацыі ў сферы заканадаўства. Аналіз Дэкрэта №3 паказаў наступнае: навуковай каштоўнасці і абаснаванасці гэты дакумент не мае, таму што ён не ўтрымлівае цэлы шэраг супярэчнасцяў, што вызываюць тыя негатыўныя з’явы, пра якія гавораць не толькі палітыкі, але і людзі.

Як падкрэслілі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі, правацэнтрысцкая кааліцыя гатовая да дыялогу і ў адрозненне ад улады гатовая прадставіць свой праект, альтэрнатыўны дэкрэту аб дармаедах, на шырокае грамадскае абмеркаванне.

Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя